Naviny

У Мядзеле рабочы ўпаў з даху і памёр. Сястра сцвярджае, што замест больніцы яго адвезлі на аўтавакзал

Аўтавакзал у Мядзеле
Аўтавакзал у Мядзеле. Фота: Яндэкс Карты

У Мядзеле расследуюць абставіны гібелі рабочага ТАА «Карыё». Паводле ягонай сястры, мужчына ўпаў з даху з вышыні 2,2 метра, аднак хуткай дапамогі яму не выклікалі. Замест гэтага пацярпелага адвезлі на аўтавакзал, адкуль яго забралі сваякі. Пазней мужчына ўпаў у кому і памёр у больніцы. Пасля таго як жанчына расказала пра гэта ў Threads, гісторыяй зацікавіліся мясцовыя журналісты. Праваахоўнікі пацвердзілі факт траўмавання на вытворчасці і наступнай смерці рабочага.