Naviny

У Беларусі зніклі яшчэ дзве вёскі

Вёска
Вёска ў Беларусі. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: LookByMedia

У Пухавіцкім раёне Менскай вобласці вырашылі скасаваць дзве вёскі – Сіротку і Наваполле. Адпаведнае рашэнне раённага Савету дэпутатаў апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. З улікам гэтых дзвюх вёсак у 2026 годзе ўлады прынялі рашэнні аб скасаванні як мінімум 21 сельскага населенага пункта.