Уладзімір Пуцін 2 лістапада падпісаў указ, які рэгулюе пастаўкі ўзбраенняў, вайсковай тэхнікі і камплектуючых паміж Расеяй і Беларуссю. Дакумент вызначае парадак узгаднення кантрактаў, выдачы дазволаў і кантролю за перамяшчэннем вайсковай прадукцыі. Раней расейскія ўлады заяўлялі, што змены неабходныя для паскарэння паставак узбраенняў і запасных частак паміж дзвюма краінамі.
Naviny
Пуцін зацвердзіў новыя правілы вайсковых паставак паміж Расеяй і Беларуссю