Naviny

Ад «Бацькі» да «Бацькі Міная»: ува што ператварыўся «Лістапад» і як прынялі галоўную прэм’еру фестывалю

Цырымонія адкрыцця фестывалю «Лістапад-2026». Фота: listapad_festival / Instagram
Цырымонія адкрыцця фестывалю «Лістапад-2026». Фота: listapad_festival / Instagram

У Менску праходзіць XXXII кінафестываль «Лістапад». Арганізатары гавораць пра ўдзел 55 краін, адкрылі яго беларуска-расейскім фільмам пра партызана Міная Шмырова, а на чырвонай дарожцы старшыня аднаго з журы назвала Лукашэнку «проста цудам». Расказваем, адкуль сёлета прывезлі фільмы, чым фестываль адрозніваецца ад таго, якім быў сем гадоў таму, і што пішуць пра «Бацьку Міная» першыя гледачы.