Naviny

Беларуса затрымалі пры ўездзе ў Польшчу – яго падазраюць у інтэрнэт-махлярстве

img
Памежнае афармленне. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: podlaski.strazgraniczna.pl

Грамадзяніна Беларусі затрымалі пры ўездзе ў Польшчу 1 лістапада на падставе еўрапейскага ордара на арышт. Пра гэта паведамляе Падляскі аддзел памежнай службы Польшчы.