Naviny

Паліцыя Польшчы асцерагаецца дыверсіяў на мяжы

img
Жаўнеры польскай памежнай службы патрулююць побач з памежнымі пастамі на польска-расейскай мяжы ў Дамброўцы, Польшча, 30 лістапада 2024 года. Фота: Getty Images

Польская паліцыя чакае дыверсіяў і актаў сабатажу на мяжы з Расеяй. Таму сумесна з войскам і памежнай службай створаны штаб спецыяльнай аперацыі, якая праводзіцца ў Вармінска-Мазурскім ваяводстве ля мяжы з Расеяй і ў Падляскім ваяводстве ля мяжы з Беларуссю, паведаміў RMF FM кіраўнік Галоўнага ўпраўлення паліцыі Польшчы, Генеральны інспектар Марэк Борань.