Naviny

Улады прыдумалі, як прасоўваць прадукцыю БНБК – пакупнікам часткова кампенсуюць дастаўку

img
Офіс Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі. Фота: «СБ. Беларусь сегодня»


Улады Беларусі пастанавілі скампенсаваць сельгаспрадпрыемствам частку выдаткаў на дастаўку камбікормаў, зробленых Беларускаю нацыянальнаю біятэхналагічнаю карпарацыяй (БНБК). Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер Беларусі Аляксандр Турчын.