Kamentar

Новыя Boeing пад пытаннем, квіткі не патаннеюць. Што насамрэч дае «Белавіі» зняцце санкцыяў ЗША

Самалёт Boeing 737-800 авіякампаніі «Белавія»
Самалёт Boeing 737-800 авіякампаніі «Белавія». Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Ганна Зверава / Flickr

«Белавія» зможа наўпрост закупляць запчасткі і праграмнае забеспячэнне для самалётаў Boeing, а таксама весці перамовы пра набыццё новых лайнераў. Аднак хуткага пашырэння маршрутнай сеткі і зніжэння кошту квіткоў чакаць не варта. Журналіст «Вот так» і эксперт у галіне цывільнай авіяцыі Раман Захараў расказаў «Белсату», што зменіцца для авіякампаніі і яе пасажыраў пасля пастановы амерыканскіх уладаў.