Naviny

Рэкордна нізкае беспрацоўе падганяе рост заробкаў у Беларусі – ЕАБР

img
Рабочыя з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга (злева) і Камеруну (справа) на Менскім трактарным заводзе. Фота: sb.by

Узровень беспрацоўя ў Беларусі знізіўся з 2,1 % у другім квартале да 1,9 % у трэцім, што ёсць новым гістарычным мінімумам. Гэта паказвае на нястачу кадраў, праз што наймальнікі ішлі на падвышэнні заробкаў, піша ЕАБР.