Kamentar

Якім будзе курс беларускага рубля? Прагноз на пачатак лістапада

Долары ЗША. Здымак носіць ілюстрацыйны характар. Фота: Freepik
Долары ЗША. Здымак носіць ілюстрацыйны характар. Фота: Freepik

Цягам тыдня ваганні беларускага рубля да долара былі нязначныя за кошт слабой дынамікі расейскай валюты. На змяненне курсу беларускага рубля да долара ўплывала таксама няўстойлівая дынаміка долара да замежных валютаў. У лістападзе беларускі рубель, як і расейскі, меркавана будзе дэманстраваць умераныя ваганні да долара. У пачатку месяца магчымае ўзмацненне валатыльнасці.