Naviny

«Кіберпартызаны» назвалі хлуснёй заяву «Росстату», што атака не прывяла да выцеку дакументаў

img
Узламаны сервер «Росстату». Крыніца: by.cpartisans.org

«Кіберпартызаны» 1 лістапада паведамілі пра паспяховую атаку на расейскі аналаг Белстату – Федэральную службу дзяржаўнай статыстыкі. Установа заявіла, што «выцеку інфармацыі, якая ахоўваецца законам, не выяўлена». Прадстаўніца арганізацыі Юліяна Шаметавец перадала «Белсату» дакумент, які пацвярджае адваротнае.