Naviny

Беларусь узмацняе супрацу з талібамі: пасол з Менску уручыў даверчыя граматы прэм'еру Афганістану

img
Пасол Беларусі Аляксандр Агароднікаў з кіраўніком афганскага ўраду талібаў Махамадам Хасанам Ахундам. 1 лістапада 2026 года. Фота: BelarusMFA / Telegram

Пасол Беларусі ўручыў даверчыя граматы прэм'ер-міністру Афганістану, паведаміла МЗС нашай краіны. Ведамства пры гэтым не згадала, што Махамад Хасан Ахунд – адзін з сузаснавальнікаў і лідараў руху «Талібан», былы палявы камандзір афганскіх маджахедаў.