рэпартаж

«Спыніць крыважэрных вар'ятаў». У Варшаве адкрылася выстава «Беларусы з Украінай у сэрцы»

Адкрыццё выставы «Беларусы з Украінай у сэрцы», прысвечанай беларускай салідарнасці з Украінай у Музеі Вольнай Беларусі. Варшава, Польшча. 31 кастрычніка 2026 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат
Адкрыццё выставы «Беларусы з Украінай у сэрцы», прысвечанай беларускай салідарнасці з Украінай у Музеі вольнай Беларусі. Варшава, Польшча. 31 кастрычніка 2026 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат

Выстава мастацкіх працаў з пленэру памяці абаронцаў Украіны, які прайшоў у 2015 годзе паблізу лініі фронту на ўсходзе Украіны, дэманструецца ў Музеі вольнай Беларусі ў Варшаве. У экспазіцыі, якая называецца «Беларусы з Украінай у сэрцы», – 21 карціна, у тым ліку дзве работы Алеся Пушкіна, удзельніка і аднаго з ініцыятараў пленэру. «Белсат» пабываў на адкрыцці выставы 31 кастрычніка.