Naviny

У Расеі пасля атакі дронаў гарыць буйны Кстоўскі НПЗ

img
Пажар у горадзе Кстова Ніжагародскай вобласці пасля атакі дронаў, 1 лістапада 2026 года. Фота: ASTRA / Тэлеграм

У ноч на 1 лістапада горад Кстова Ніжагародскай вобласці Расеі апынуўся пад атакай беспілотнікаў. У выніку на адным з самых буйных у РФ нафтаперапрацоўчых заводаў узнік моцны пажар.