Naviny

У Беларусі прагназуюць рост захворвання на грып у канцы студзеня. Якія штамы чакаюцца

Тэрмометр і папяровыя сурвэткі
Тэрмометр і папяровыя сурвэткі. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Polina Tankilevitch / Pexels.

Асноўны ўздым захворвання на грып у Беларусі чакаецца ў канцы студзеня – пачатку лютага 2027 года. У цяперашнім эпідэмічным сезоне, паводле прагнозаў спецыялістаў, будзе пераважаць вірус грыпу А (H1N1). Пра гэта расказалі прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя і Рэспубліканскага цэнтру гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, паведамляе партал «Здоровые люди».