Амерыканская карпарацыя Boeing атрымала дазвол на супрацу з беларускай авіякампаніяй «Белавія». Цяпер перавознік зможа наўпрост закупляць запчасткі, кампаненты і праграмнае забеспячэнне для сваіх самалётаў, а таксама весці перамовы аб набыцці новых лайнераў. Пра гэта 31 кастрычніка паведаміў генеральны дырэктар «Белавія» Ігар Чаргінец, перадае БелТА.
Naviny
ЗША дазволілі Boeing прадаваць «Белавія» самалёты і запчасткі