Naviny

«Ён застаўся дзеля праўды». На цырымоніі ў Вашынгтоне гаварылі пра палітзняволенага журналіста Ігара Ільяша

Цырымонія ўшанавання палітвязняў у Вашынгтоне
На цырымоніі ўшанавання палітвязняў у Вашынгтоне кіраўнік аналітычнага цэнтру «iSANS» Уладзь Кобец гаварыў пра беларускага палітзняволенага журналіста Ігара Ільяша. 30 кастрычніка 2026 года. Фота: з архіву ўдзельніка мерапрыемства

У Міжнародны дзень палітычных зняволеных, які адзначаецца ў свеце 30 кастрычніка, «Кааліцыя 30 кастрычніка» і Нацыянальны фонд падтрымкі дэмакратыі (the National Endowment for Democracy – NED) правялі ля мемарыялу Лінкальна ў Вашынгтоне цырымонію ўшанавання палітзняволеных. Гучалі на ёй і імёны беларускіх палітвязняў.