Naviny

На Гомельшчыне ў ДТЗ загінулі трое падлеткаў. Кіроўца і некаторыя пасажыры былі п’яныя

ДТЗ пад Лельчыцамі
Смяротнае ДТЗ пад Лельчыцамі, у якім загінулі трое падлеткаў. 31 кастрычніка 2026 года. Фота: pressmvd / Telegram

Каля 4-й гадзіны раніцы 31 кастрычніка ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці на 76-м кіламетры трасы Р-36 (Мазыр – Лельчыцы – Мілашэвічы – мяжа Украіны) адбылося смяротнае ДТЗ, удзельнікамі якога былі пяцёра непаўналетніх. Трое з іх загінулі, двое – пацярпелі.