Analityka

Не толькі кепская ўлада: як беларуская прапаганда пераносіць варожасць на польскае грамадства

img
Польскі сцяг на Кракаўскім прадмесці ў Варшаве, Польшча. 12 красавіка 2025 года. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Weronika Kowalska / NurPhoto via Getty Images

Дыпламатычныя кантакты і вызваленне Анджэя Пачобута не спынілі варожай рыторыкі пра Польшчу ў беларускай дзяржаўнай прапагандзе. Часцяком знікае размежаванне паміж кепскай польскай уладай і народам у цэлым: адмоўныя характарыстыкі пераносяцца на ўсё грамадства. Гэтую тэндэнцыю выявіла супольнае даследаванне Media IQ і Варшаўскага ўніверсітэту «Вобраз Польшчы ў беларускіх дзяржаўных СМІ». «Белсат» сабраў яго галоўныя высновы.