Kamentar

Вынікі выбараў у Ізраілі – палітычны пат. Што можа быць далей, спыталі эксперта

Прыхільнікі лідара партыі «Лікуд» і прэм'ер-міністра Ізраілю Бэньяміна Нэтаньягу святкуюць у Міжнародным канферэнц-цэнтры ў Іерусаліме раніцай 28 кастрычніка 2026 года. Ізраільскія выбаршчыкі, якія прагаласавалі 27 кастрычніка, далі апазіцыі невялікую перавагу над прэмʼер-міністрам Бэньямінам Нэтаньягу, але не атрымалі большасці. Фота: John Wessels / AFP / East News

Паводле стану на 30 кастрычніка падлік галасоў на парламенцкіх выбарах у Ізраілі ўжо завершаны. Цэнтральная выбарчая камісія апублікавала выніковае размеркаванне месцаў, і высветлілася, што ні блок дзейнага прэм'ера Бэньяміна Нэтаньягу, ні блок ягонага апанента Гадзі Айзэнкота не набралі большасці.