Analityka

Да першага парыву ветру: чаму зладзіць канцэрт у Беларусі становіцца ўсё цяжэй

Сцэна перад канцэртам. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: rent-stage.by
Сцэна перад канцэртам. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: rent-stage.by

У Беларусі пачалі дзеяць новыя правілы аховы працы ў тэатрах, канцэртных залах і на адкрытых пляцоўках. Афіцыйна гаворка ідзе пра бяспеку артыстаў і тэхнікаў. Але для арганізатараў, якія і без таго праходзяць праз рэестр Мінкульту, экспертную камісію і атрыманне гастрольных пасведчанняў, гэта чарговы пласт абавязкаў. Разбіраемся разам з дыджэем, прамоўтарам і прадзюсарам Аляксандрам Багданавым (Papa Bo), што змянілася і чаму ў нашай краіне ўсё менш фестываляў.