Merkavanni

Як праваабаронцу прымусілі гаварыць пра вайну

img
Сустрэча з былой палітзняволенай Настай Лойкай у Вільні, Літва. 17 жніўня 2026 года. Фота: Белсат

На днях я была ў студыі «Белсату». Прызнаюся, крыху адвыкла ад «мужчынскай» камунікацыі і ад тэмаў, якія ў ёй звычайна ўзнімаюцца. Вайсковая падрыхтоўка, транзіт улады, пагрозы, у тым ліку ядравыя. Гэта тэмы, далёкія ад маёй штодзённай працы. Звычайна я пра іх стараюся не думаць і не разважаць. Але на нейкі час мяне ў іх добра пагрузілі.