Gistoryi

Дзяды'88: дручкі, газ і затрыманні. Як улады разагналі першае шэсце ў Курапаты на Дзяды

img
Дэманстрацыя скіравалася да Курапатаў. Дзяды-88. Фота: RFE / RL

30 кастрычніка 1988 года тысячы людзей выйшлі на шэсце ў Курапаты, каб ушанаваць памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў і запатрабаваць праўды пра злачынствы мінулага. Улады адказалі сілаю: людзей білі дручкамі, супраць удзельнікаў акцыі ўжылі слезацечны газ. Дзяды'88 сталіся адною з падзеяў, якія змянілі беларускае грамадства ў канцы 1980-х.