Merkavanni

Ці змогуць беларусы «беларусізаваць» расейцаў, якія «панаехалі»?

img
Жанчына на ровары едзе ў цэнтры Менску, Беларусь. 28 ліпеня 2022 года. Фота: Белсат

Нагледзеўшыся тэлевізара, наслухаўшыся прапаганды пра братэрства, пабачыўшы прывабныя ролікі ў сацсетках, некаторыя грамадзяне Расеі вырашаюць пераехаць жыць у Беларусь. Многім беларусам гэта не падабаецца. «Беларусь не гумовая», «а чаго вам свая распрыгожая Масква не падабаецца?», «вас турбуе толькі блакаванне Інтэрнэту, у астатнім у Расеі ўсё нармальна?» – такія каментары гучаць у сацсетках. Гэтая хваля пераезду – пагроза для Беларусі ці наш народ лёгка беларусізуе расейскіх мігрантаў?