Naviny

«Новая газета» абвясціла пра закрыццё: улады РФ выцеснілі рэдакцыю з офісу і пазбавілі магчымасцяў фінансавання

Планёрка работнікаў выдання «Новая газета» ў маскоўскім офісе
Планёрка работнікаў выдання «Новая газета» ў маскоўскім офісе, кастрычнік 2026 года, Расея. Фота: Ганна Арцем'ева / Новая газета

З 9 лістапада закрываецца «Новая газета» – знанае расейскае незалежнае выданне, у якім працавала Ганна Паліткоўская і галоўны рэдактар якой, Дзмітрый Муратаў, атрымаў Нобэлеўскую прэмію міру. Рэдакцыя заставалася ў краіне і працягвала асвятляць дзеянні ўладаў і вайну ва Украіне.