Naviny

У акупаваных Алэшках пачалася эвакуацыя – ва Украіну людзей будуць вывозіць праз Беларусь

Упаўнаважаны Вярхоўнай Рады Украіны ў справе правоў чалавека Дмытро Лубінец размаўляе з жыхарамі акупаваных Алэшак, Херсонская вобласць, Украіна. 30 кастрычніка 2026 года. Скрыншот відэа dmytro_lubinetzs / Telegram

У акупаваны горад Алэшкі Херсонскай вобласці, які праз працяглую блакаду РФ і баявыя дзеянні апынуўся на мяжы голаду, прыбылі дэлегацыі Украіны і Расеі. Пачынаецца гуманітарная місія, каб эвакуяваць мясцовых жыхароў і раздаць дапамогу.