Naviny

«Белавія» нясе «вялізарныя» страты праз затрымкі рэйсаў і закрыццё аэрапортаў у Расеі падчас атак дронаў

Самалёт «Белавія»
Самалёт «Белавія». Здымак носіць ілюстрацыйны характар. Фота: Белавія

Нацыянальны беларускі авіяперавознік нясе «вялізарныя» страты праз збоі ў раскладзе, калі праз атакі дронаў расейскія аэрапорты зачыняюцца або адбываюцца затрымкі рэйсаў. Пра гэта расказалі ў «Белавіі».