Naviny

За Плутонам знайшлі штосьці падобнае да яшчэ адной карлікавай планеты

Карлікавая планета ва ўяўленні штучнага інтэлекту
Карлікавая планета ва ўяўленні штучнага інтэлекту. Малюнак згенераваны нейрасеткай. Выява: ChatGPT

За арбітай Плутона кружляе 2026 ED138 – так назвалі аб’ект, які можа быць прызнаны шостай карлікавай планетай у Сонечнай сістэме. Адметна, што гэты аб’ект фіксавалі больш за 10 гадоў – але навука яго «пабачыла» толькі цяпер.