Kamentar

«Усе сцежкі вядуць да пятай службы ФСБ»: журналіст «Бюро» – пра куратара Дому Масквы ў Менску

Дом Масквы ў Менску. Фота: Яндэкс
Дом Масквы ў Менску. Фота: Яндэкс

Пятая служба ФСБ, афіцэрам якой, паводле расследавання «Бюро Медыя», з'яўляецца куратар Дома Масквы ў Менску Сяргей Макшанцаў, працуе пад прыкрыццём дзяржаўных установаў за мяжой – і займаецца не толькі зборам інфармацыі, але і пошукам, вярбоўкай і фінансаваннем прарасейскіх сіл. Менавіта гэтая служба рыхтавала «пятую калону» ва Украіне перад поўнамаштабным уварваннем, адзначае журналіст «Бюро Медыя» Аляксандр Ярашэвіч.