Naviny

Украіна назвала тры беларускія кампаніі, што дапамагаюць Расеі стварыць замену Starlink

Спадарожнік сістэмы «Рассвет»
Спадарожнік сістэмы «Рассвет». Фота: Бюро 1440

Расея запускае нізкаарбітальную спадарожнікавую сістэму сувязі «Рассвет», якая тэарэтычна можа замяніць Starlink. Яе запуску спрыяюць прынамсі тры беларускія кампаніі. Доступ да арыгінальнага Starlink Расея згубіла гэтаю вясной – і пасля гэтага ў расейскіх войскаў пачаліся праблемы ў вайне супраць Украіны.