Naviny

УЕФА аштрафавала Фінляндыю за плакат з вусатым прусаком на матчы з Беларуссю

img
Банэр фінскіх футбольных заўзятараў на матчы Лігі нацыяў супраць зборнай Беларусі. Хельсінкі, Фінляндыя. 29 верасня 2026 года. Фота: TomKeepIt / X.com

Звяз еўрапейскіх футбольных асацыяцыяў пастанавіў аштрафаваць Фінляндыю за паводзіны заўзятараў на матчы Лігі нацыяў з камандаю Беларусі. Нагодаю зрабіўся банэр з вусатым прусаком і тое, што гледачы асвісталі беларускі дзяржаўны гімн.