Merkavanni

Калі ўлада баіцца слова

Урочышча Курапаты. Менск, Беларусь. Кастрычнік 2022 года. Фота: Белсат
Урочышча Курапаты. Менск, Беларусь. Кастрычнік 2022 года. Фота: Белсат

Толькі 38 гадоў таму шырокая грамадскасць даведалася пра страшную бойню, якая адбылася ў сутарэннях унутранай турмы НКВД у ноч з 29 на 30 кастрычніка. Гэтую ноч называюць Чорнай ноччу, або Ноччу расстраляных паэтаў. Чаму менавіта паэтаў?