Naviny

Прадстаўнікі Украіны і Расеі сустрэліся ў Гомлі перад пачаткам гуманітарнай аперацыі ў Алэшках

img
Упаўнаважаны ў правах чалавека Вярхоўнай Рады Украіны Дмытро Лубінец (злева) з прадстаўніком Расеі ў аэрапорце Гомля. 29 кастрычніка 2026 года. Фота: БелТА

У Гомлі сустрэліся ўкраінская і расейская дэлегацыі, якія бяруць удзел у гуманітарнай аперацыі ў Алэшках. Як піша БелТА, прадстаўнікі дзвюх краінаў паціснулі адно аднаму рукі і пагутарылі, «з першых хвілінаў сустрэчы быў зададзены пазітыўны тон».