Shuflyadka

Мова на B2 і магчымасць пазбаўлення грамадзянства. Польшча плануе ўзмацніць правілы атрымання пашпартоў для іншаземцаў

img
Пашпарт грамадзяніна Польшчы. Фота: Karol Serewis / SOPA Images / LightRocket via Getty Images

Польскае Міністэрства ўнутраных справаў і адміністравання (МУСіА) плануе да канца года прыняць папраўкі да Закону пра грамадзянства, якія ўзмацняюць правілы атрымання замежнікамі пашпартоў Польшчы. Сярод зменаў, што разглядаюцца, – павелічэнне мінімальнага тэрміну пражывання ў Польшчы, павышэнне ўзроўню ведання польскай мовы, увядзенне спецыяльнага экзамену і магчымасць у любы момант пазбавіць замежніка грамадзянства. «Белсат» распавядае пра ўсе новаўвядзенні, што прапануюць улады.