Gistoryi

У асаблівай рызыцы за кратамі – больш за 170 палітвязняў. Што мы пра іх ведаем?

img
Мітынг салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі на Катэдральнай плошчы Вільні з нагоды Дня палітвязня. Вільня, Літва. 21 траўня 2024 года. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота Белсат

У лісце да лідараў краінаў ЕЗ былыя палітычныя вязні сярод іншага расказалі гісторыі асобаў, якія апынуліся ў цяжкіх умовах за кратамі. На сёння праваабаронцам з «Вясны» вядома пра 171 палітзняволенага ў асаблівай рызыцы. Спіс не цалкам публічны, бо за кожным радком у спісе шмат пра стан здароўя, і не ўсе згодныя на тое, каб гэтая інфармацыя была шырока даступнаю. «Белсат» сабраў найбольш тэрміновыя выпадкі.