Naviny

Двух беларусаў затрымалі ў Нямеччыне. Іх падазраюць у рыхтаванні дыверсіяў

img
Гістарычны стары горад, Нюрнбэрг, Нямеччына. 5 лістапада 2025 года. Фота: Peter Schatz/Getty Images

Двух беларусаў падазраюць у планаванні атакі на чыгуначную і энергетычную інфраструктуру ў ваколіцы Нюрнбэргу. Яны затрыманыя, паведамляе выданне Die Welt са спасылкай на крыніцы ў службах бяспекі.