Gistoryi

Сітуацыя не зменіцца, пакуль беларусы не скажуць «Хопіць» – віцэ-мэр Рыжскай думы Марыс Спрынджукс пра адносіны паміж нашымі краінамі

Сцяг Латвіі на адной з вуліцаў Рыгі. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Gvido Sirmais / Unsplash
Сцяг Латвіі на адной з вуліцаў Рыгі. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Gvido Sirmais / Unsplash

Адносіны Беларусі і Латвіі зараз не самыя простыя. Мяжу гэтай краіны рэгулярна штурмуюць мігранты, Беларусь забараніла ўвоз шэрагу яе тавараў, а Латвія абмяжоўвае транспартнае злучэнне паміж краінамі. Як у Рызе бачаць будучыню нашых стасункаў спыталі ў віцэ-мэра Рыжскай думы Марыса Спрынджукса (Māris Sprindžuks).