Kamentar

Чаму сын Кубракова ўзначаліў «элітны» РУУС, а сябра сям’і Лукашэнкі выправілі з МУС на пенсію

Іван Кубракоў і Дзмітрый Карзюк
Іван Кубракоў (злева) і Дзмітрый Карзюк (справа). Калаж з фота: Міністэрства ўнутраных справаў

Сярод кадравых перастановак у Беларусі адбыліся дзве незвычайныя. Прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінету і былы старшы оперупаўнаважаны Мікалай Казлоў патлумачыў «Белсату», як сталася, што міністр унутраных справаў можа паставіць сына кіраваць прэстыжным упраўленнем, а набліжанаму да Дзмітрыя і Віктара Лукашэнак намесніку міністра не далі папрацаваць у пенсійным узросце.