Naviny

За тыдзень Расея зарабіла рэкордную суму на экспарце нафты з пачатку вайны ва Украіне

Вялікае судна побач з марской нафтавай платформай у Нарвежскім моры.
Вялікае судна побач з марской нафтавай платформай у Нарвежскім моры. Здымак носіць ілюстрацыйны характар. Фота: Jan-Rune Smenes Reite / pexels.com

За тыдзень з 19 па 25 кастрычніка кошт экспарту расейскай нафты морам дасягнуў 2,76 мільярда долараў – гэта рэкорд з часоў пачатку вайны супраць Украіны.