Naviny

Ціханоўская пра ліст экс-палітвязняў: «Я б і сама падпісала яго, але менавіта Лукашэнка трымае людзей за кратамі»

Святлана Ціханоўская
Святлана Ціханоўская. Фота: tsikhanouskaya / Telegram

Святлана Ціханоўская падтрымала патрабаванні, аднак лічыць, што дамагчыся некалькіх хваляў выхаду людзей на волю было б немагчыма без ціску на ўлады. Так яна пракаментавала ліст, створаны некалькімі былымі палітычнымі зняволенымі з заклікам да краінаў Еўропы заняць праактыўную пазіцыю па беларускім пытанні і дамагчыся спынення рэпрэсіяў у Беларусі.