Kamentar

Тэмпература, ваніты, дыярэя. У Берасці бацькі скардзяцца на кішачную інфекцыю ў школах і садках

img
Хлопчык цярпіць на боль жывата. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Magnific

Берасцейскія бацькі масава скардзяцца ў Threads на захворванне ў выхаванцаў дзіцячых садкоў і школьнікаў, вельмі падобнае да кішачнай інфекцыі. «Белсат» патэлефанаваў у аддзел эпідэміялогіі Берасцейскага занальнага цэнтру гігіены і эпідэміялогіі, каб даведацца, ці праўда, што дзеці ў горадзе масава хварэюць на кішачную інфекцыю і ці варта весці дзіця ў школу.