Kamentar

Якія санкцыі з Беларусі можна зняць у абмен на вызваленне палітвязняў?

Юрась Губарэвіч
Юрась Губарэвіч (у цэнтры) на паседжанні Аб’яднанага пераходнага кабінету падчас Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету ў Варшаве, Польшча. 24 траўня 2025 года. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Аб’яднаны пераходны кабінет Беларусі / Telegram

Аляксандр Лукашэнка не ўтойвае, што гандлюе палітвязнямі ў абмен на зняцце санкцыяў. Беларусы спрачаюцца вакол таго, як на гэта варта адказаць Еўразвязу. Лінія еўрапейскіх структураў застаецца нязменнаю. «Белсат» пацікавіўся ў экспертаў, якія санкцыі можна было б зняць, калі б тактыка Еўразвязу змянілася.