Analityka

ШІ давядзе да новага сусветнага крызісу? Эканаміст патлумачыў, чаго чакаць беларусам

img
Чалавек праходзіць міма стэндаў з надпісам AI на канферэнцыі «Фізічны штучны інтэлект і сусветная мадэль», якая адбылася 21 кастрычніка 2026 года, Нанкін, Кітай. Фота: Yang Bo/China News Service/VCG via Getty Images

Бурбалка штучнага інтэлекту можа лопнуць і справакаваць новы сусветны крызіс. Пра гэта папярэджваюць вядомыя інвестары і кіраўнікі тэхналагічных кампаній. У Кітаі акцыі кампаній, звязаных з ШІ, ужо страцілі сотні мільярдаў долараў рынкавага кошту. Наколькі бурбалка ШІ – гэта сур'ёзная пагроза для сусветнай эканомікі, якія наступствы адчуюць беларусы і ці перастане штучны інтэлект выцясняць людзей з рынку працы «Белсат» абмеркаваў з эканамістам Яраславам Раманчуком.