Naviny

«Цэны, напэўна, не знізяцца, але…» Беларусь падпісала правілы агульнага рынку электраэнергіі з РФ

Макет БелАЭС на стэндзе Беларускага энергетычнага і экалагічнага форуму ў Менску
Макет БелАЭС на стэндзе Беларускага энергетычнага і экалагічнага форуму ў Менску, 27 кастрычніка 2026 года. Фота: БелТА

Беларусь і Расея падпісалі пагадненне, якое зацвярджае правілы функцыянавання аб'яднанага рынку электрычнай энергіі Саюзнай дзяржавы. У Міністэрстве энергетыкі заяўляюць, што рынак запрацуе ў наступным годзе. Ці знізіць гэта сумы ў жыроўках?