Merkavanni

«Не злаваць дзеда», альбо Ці пачне Еўропа цынічны дыялог з Лукашэнкам?

img
Удзельнікі развешваюць партрэты палітзняволеных падчас акцыі «Шлях да волі праз кайданы», прысвечанай Дню салідарнасці з палітвязнямі Беларусі. Варшава, Польшча. 18 траўня 2025 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат

У беларускіх дэмакратычных сілаў сфармаваліся дзве выразныя і процілеглыя стратэгіі. Адна – «не злаваць дзеда» і прасіць яго пайсці на літасць. Другая – працягваць з ім змагацца і прымушаць да зменаў з пазіцыі сілы. Але ці ёсць гэтая сіла? І калі Еўропа сапраўды пачне больш актыўна перамаўляцца з рэжымам, то што будзе з дэмакратычнымі сіламі, ці не зробяцца яны непатрэбнымі еўрапейскім палітыкам?