Gistoryi

Прыхільнік Піначэта і калега канспіролага. Хто той амерыканец, які прыехаў хваліць Лукашэнку

Кліфард Кіракаф
Кліфард Кіракаф. Фота: БелТА


Беларусь нагадвае Швейцарыю, Аляксандр Лукашэнка – моцны лідар, а Доналду Трампу варта з ім сустрэцца. З такімі ўражаннямі амерыканскі палітолаг Кліфард Кіракаф вярнуўся з Менску. Беларускія дзяржаўныя медыі прадставілі яго былым супрацоўнікам Сенату ЗША і кіраўніком вашынгтонскага інстытуту. Праўда, з Сенату ён сышоў 34 гады таму, а на сайце інстытуту, акрамя самога Кіракафа, пазначаныя толькі два дарадцы. Затое ў багажы палітолага – супраца з дзяржаўнымі медыямі КНР, выступ на мерапрыемствах руху канспіролагаў і называнне Уладзіміра Зяленскага фашыстам. «Белсат» вывучыў біяграфію амерыканца, якому так спадабалася Беларусь Лукашэнкі.