Былыя палітвязні звярнуліся да кіраўнікоў краін Еўразвяза, а таксама Вялікай Брытаніі, Швейцарыі і Нарвегіі з прапановай (просьбай? патрабаваннем?) заняць актыўную пазіцыю ў пытанні вызвалення беларускіх палітвязняў. На раніцу 26 кастрычніка падпісантаў было 73 чалавекі (лічба, відавочна, будзе павялічвацца), і сярод іх такія знакавыя, пазнавальныя для беларусаў асобы, як Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Людміла Чэкіна і іншыя.
Merkavanni
Ці ўключыцца ЕЗ у выратаванне палітвязняў?