Vajna

Расея абстраляла Кіеў балістычнымі ракетамі і дронамі. Ёсць загінулыя, пашкоджаны Паўднёвы мост

Віталь Клічко на Паўднёвым мосце
Мэр Кіеву на месцы ўдару па Паўднёвым мосце ў Кіеве, 27 кастрычніка 2026 года. Фота: vitaliy_klitschko / Telegram

Увечары 26 кастрычніка і ўначы 27-га Расея зноў абстрэльвала Украіну. Па розных рэгіёнах краіны прыляцелі 16 балістычных ракетаў і больш за 280 дронаў, паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. У Кіеве моцна пашкоджаны адзін з мастоў.