26 кастрычніка, праз 27 гадоў пасля знікнення беларускіх апазіцыйных дзеячаў, у Швейцарыі вынесены новы прысуд былому байцу СОБРу Юрыю Гараўскаму. Апеляцыйны суд адмяніў частку ранейшай апраўдальнай пастановы і прызначыў яму два гады пазбаўлення волі ўмоўна. Чаму суд паверыў прызнанням Гараўскага, але прызнаў яго вінаватым толькі ў адным эпізодзе? З Швейцарыі з падрабязнасцямі наш карэспандэнт Алесь Сіліч.
Kamentar
«Прадстаўнікоў беларускага рэжыму можна прыцягнуць да адказнасці». Чым важны вынік суда ў справе Гараўскага?