Naviny

«Просім зрабіць спыненне рэпрэсіяў прыярытэтам еўрапейскай палітыкі». Група былых палітвязняў заклікала лідараў краінаў Еўропы

Сімвалічная жоўтая бірка з надпісам «палітвязень» на паліто былога зняволенага Сяргея Гуня
Сімвалічная жоўтая бірка з надпісам «палітвязень» на паліто былога зняволенага Сяргея Гуня. Варшава, Польшча. 6 лютага 2025 года. Фота: Белсат

Група былых палітвязняў звярнулася да лідараў, парламентарыяў, дыпламатаў і прадстаўнікоў органаў улады краінаў ЕЗ, Вялікай Брытаніі, Швейцарыі і Нарвегіі з адкрытым лістом, у якім заклікала да больш актыўнай пазіцыі ў вызваленні людзей з беларускіх турмаў і спыненні рэпрэсіяў у краіне.